Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Усебеларуская дыктоўка». Праверце разам з «ВБ» ваша валоданне роднай мовай

Дата: 17 февраля 2022 в 11:43, Обновлено 18 февраля 2022 в 12:49
Автор: Муха С. И.
124 просмотра

21 лютага, у Дзень роднай мовы, «ВБ» сумесна з Таварыствам беларускай мовы імя Францыска Скарыны і філолагам Ірынай Купцэвіч правядзе Усебеларускую дыктоўку. У 18.00 на сайце будзе размешчана відэа з прачытаннем тэкста. Пазней выбраны для дыктоўкі твор будзе апублікаваны, і вы зможаце праверыць свае памылкі ці ўпэўніцца ў іх адсутнасці.

21 лютага прызнаны міжнародным Днём роднай мовы. Ужо адзінаццаць гадоў у гэты дзень Таварыства беларускай мовы праводзіць агульнанацыянальную дыктоўку ў многіх гарадах Беларусі.

А Вось такі тэкст таварыства беларускай мовы дыктавала ў 2017 годзе:  

«Толькі што адшумела навальніца, і па вуліцы вёскі бягуць вясёлыя мутныя раўчукі.

Я стаю каля варот бацькоўскага двара, і мне вельмі хочацца зняць свае модныя туфлі, прайсціся па быстрай дажджавой вадзе, памясіць нагамі цёплую, пухкую гразь...

Мяркуючы па тым, што я яшчэ не зрабіў гэтага, а толькі раздумваю - я ўжо даўно не малы. Ды я не адчуваю чамусьці ні цяжару гадоў, ні адказнасці за свае паводзіны: я проста рад, можа, нават не менш, чым рады бываюць у такі час малыя.

На захадзе з-за хмар выглянула сонца. З узгорка ўніз па вуліцы ідзе белы, зусім сухі і чысты бычок, а на бычку сядзіць гадоў пяці-шасці дзяўчынка, што таксама не была пад дажджом.

Бычок ідзе паволі, нават салідна, упарта і горда несучы наперад свой шырокі пародзісты лоб з тупымі шэрымі рожкамі.

Дзяўчынка сядзіць на бычку не так, як хлопцы, а бокам, спіной да мяне, нібы знарок схаваўшы свой твар, напэўна, шчасліва і смешна сур'ёзны, свае, вядома ж, загарэлыя ножкі.

Сонца прасвечвае цераз мокрае, бліскучае лісце бяроз, і на мелкай гразі, нядаўна затупанай слядамі каровіных капытоў, на гаманлівай вадзе і на шэрых штакетах за раўчуком ляжыць рухавая сетка ценю. Калі бычок са сваёй амазонкай уваходзіць у гэты цень, па іх гуляюць сонечныя зайчыкі.»

Желающие проверить свое знание белорусского языка смогут это сделать как очно, так и онлайн. Для подключения к интернет-трансляции через Zoom нужно воспользоваться ссылкой.

Регистрация участников диктанта будет проводиться до 19 февраля 2022 г. включительно по ссылке.

С оргкомитетом мероприятия можно связаться через e-mail: dyktouka21@gmail.com или по телефону +375 (17) 270-04-74.

Родной язык традиционно остается для всех народов мира одним из важнейших средств самоидентификации. Поэтому весьма примечательно, что в Год исторической памяти Институт языкознания им. Я. Коласа Национальной академии наук уделяет такое большое внимание пропаганде белорусского языка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.