Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«ВЯСЁЛКА НАД ТУРАЎСКАЙ ЗЯМЛЁЙ»: ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ АБЛАСНОГА ТВОРЧАГА КОНКУРСУ ЮНЫХ МАСТАКОЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ

Дата: 8 ноября 2021 в 15:57, Обновлено 8 ноября 2021 в 16:04
Автор: Муха С. И.
104 просмотра

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, які з 2020 года з’яўляецца аргкамітэтам абласнога творчага конкурсу юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй”, з прыцягненнем да працы ў якасці эксперта конкурсу, члена Беларускага Саюза мастакоў А.А. Ананнева

  •   абласны творчы конкурс юных мастакоў “Вясёлка над Тураўскай зямлёй” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры інфармацыйнай падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Жыткавіцкага райвыканкама, Тураўскага гарвыканкама. Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых  інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці;
  •   творчае спаборніцтва ўпершыню арганізавана на тэрыторыі Гомельшчыны з 1 лютага па 10 мая 2021 года. У конкурсе прынялі ўдзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій  Гомельскай вобласці з 8 да 17 гадоў;
  • для ўдзелу ў конкурсе вучні рыхтавалі свае малюнкі па матывах мастацкіх твораў сучасных паэтаў і празаікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама па матывах мастацкіх твораў выхадцаў з Гомельшчыны — народных пісьменнікаў Беларусі І.Мележа, А.Макаёнка, І. Шамякіна, І.Навуменкі, вядомых літаратараў М.Гамолкі, А.Грачанікава, І.Сяркова, Б. Сачанкі;
  • на конкурс даслана 276 малюнкаў.
  • найбольш актыўна прынялі ўдзел у конкурсе вучні з Мазырскага, Лельчыцкага, Хойніцкага, Ельскага раёнаў, а таксама асобных школ г. Гомеля.

Граматай фіналіста адмечана работа Краўчанка Валерыі, вучаніцы Х класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.