Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Анлайн-сустрэча з фондам старадрукаваных выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

Дата: 24 февраля 2023 в 16:57, Обновлено 27 февраля 2023 в 11:21
Автор: Муха С. И.
55 просмотров

Штогод 21 лютага ў ДУА “Баравікоўская сярэдняя школа” адбываюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. І гэты год не выключэнне. Праверыць свае веды вучні IX-XI класаў змаглі, далучыўшыся да акцыі “Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове”, арганізатарам якой стаў інстытут мовазнаўства Якуба Коласа.

Ужо стала традыцыяй арганізоўваць анлайн-сустрэчы з Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам гэтых мерапрыемтсваў на працягу многіх гадоў выступаў архімандрыт Алексій, які лічыў, што дадзеныя мерпрыемствы дэманструюць эфектыўную рэалізацыю ўсіх прыярытэтных накірункаў маладзёжнай палітыкі па фарміраванні ў падрастаючага пакалення патрыятызму, заснаванага на традыцыях духоўных каштоўнасцей беларускага народа.

Прэзідэнцкая бібліятэка – арганізацыя, якая выконвае культурна-асветніцкія функцыі і можа нават здзівіць: у фондзе бібліятэкі налічваецца 15000000 асобнікаў. Усе кнігі, што друкуюцца ў рэспубліцы, атрымлівае бібліятэка. У снежні 2023 года адбудзецца 90-гадовы юбілей установы.

Для сустрэчы з вучнямі было выдадзена некалькі ўнікальных кніг: неацэнны кладзезь твораў Купалы і Коласа.

2023 год абвешчаны Годам міру і сазідання, таму мы будам гаварыць пра любоў да Радзімы, патрыятызм, разважаць пра тое, што значыць быць патрыётам. Старшакласнікам нашай школы была пранапанавана сустрэча з супрацоўнікам бібліятэкі Васілеўскай Валянцінай Антонаўнай, якая пазнаёміла з унікальнымі адзінкамі фонду старадрукаваных і рэдкіх выданняў. На гэты раз мерапрыества прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вельмі цікава было ўбачыць і даведацца пра зборнік вершаў Янкі Купалы “Жалейка”. Адна з гісторый назвы такая: маленькі Ясь (Янка) недзе ўбачыў рэкламу, дзе прадаецца жалейка, якая каштавала 2 рублі. Доўгі час хлопчык прасіў грошы ў бацькі, але той не згаджаўся (пасля іх дала маці). Тры дні Янка бавіўся і гуляўся, а на трэці дзень жалейка расклеілася, таму што аказалася папяровай. Першы тыраж зборніка быў арыштаваны, другі здымалі з друку, потым у 1909 годзе годзе зноў арыштоўвалі.

Не менш цікавай аказалася калекцыя мініяцюр, якая прадугледжвае памеры выданняў, якія не перавышаюць 10х12 см. Вучням былі прадэманстраваны дзве кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа памерам 5х5 см. І гэта яшчэ не самыя маленькія! Ёсць мікравыданні памерам 1х1 см нават не кішэннага фармату.

У 2011 годзе былі выдадзены кнігі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа памерам 12х12 см. Яшчэ ў фондзе страдрукаваных і рэдкіх выданняў ёсць арыгінальны зборнік паэмы Я.Коласа “Новая зямля”, выдадзены ў 1928 годзе ў Вільні. У якім сам аўтар рабіў выпраўленні арфаграфічных памылак, зробленых рэдакцыяй.

У 2023 Прэзідэнцкая бібліятэка атрымала кнігу серыі “Сто вершаў. Мы беларусы” пад назвай “А хто там ідзе?”, у якой змешчаны 101 пераклад верша на мовы народаў свету. Яшчэ адна цікавая рэч, што гэты верш стаў асновай для ўдмурдскага нацыянальнага гімна.

Гэта такі вось пасыл для нас, нашчадкаў, каб ведалі, памяталі, каб ганарыліся, што мы беларусы, не саромеліся гэтага.

Аўтар: Згурская Алена Фёдараўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.