Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Боль зямлі беларускай. 19 сакавіка спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення вязняў трох канцлагераў пад агульнай назвай «Азарычы».

Дата: 20 марта 2024 в 23:14, Обновлено 25 марта 2024 в 23:21
Автор: Муха С. И.
22 просмотра

У Азарычы , дзе ў памяць аб ахвярах лагераў смерці ўстаноўлены мемарыяльны комплекс, прыязджаюць сотні людзей розных пакаленняў. Не толькі з рэгіёнаў Беларусі, але і з замежных краін. У тым ліку дзеці, унукі, праўнукі сведкаў тых страшных падзей. Іх клічуць памяць, у якой шмат болю і пакут, абавязак перад тымі, хто загінуў.

Сёння ў ДУА "Баравікоўская сярэдняя школа" сумесна з Баравікоўскім Домам культуры ў памяць аб ахвярах фашызму, закатаваных у канцлагерах, было праведзена мерапрыемства " Азарычы-пекла на балоце» (тэатральная пастаноўка), прымеркаванае да вызвалення вязняў канцлагера Азарычы
Мы павінны засвоіць урокі вайны. І галоўны з іх – няма даравання таму, хто прапаведаваў і ажыццяўляў палітыку генацыду. Хто здзекаваўся з жанчын, старых, дзяцей, забіваў іх ці асуджаў на гібель, як гэта было ў Азарычах.

ФОТА МЕРАПРЫЕМСТВА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.